Ксенiя Бонбон
Ксенiя Бонбон (Ремесленник)
Информация
6 лет на сайте , 18 комментариев
Контакты
+375 (29) 251-14-63
Понравившиеся вещи

о себе

Прывiтанне! Мяне завуць Ксенiя. На гэты момант я займаюся вырабам рамак для фатаграфій ручной працы ў арыгінальнай тэхніцы. Для іх стварэння я выкарыстоўваю 100% лён, а на яго нанашу ручныя адбіткі. Аднак, мае творчыя пошукі пастаянна трасфармуюцца, з'яўляюцца новыя ідэі. У найбліжэйшай будучыні я планую заняцца стварэннем арыгінальных паштовак і ўпрыгожванняў ў тэхніцы гальванопластыка.

Падарункі ручной працы заўсёды прыемней прымаць і дарыць, чым крамныя. Асабліва, калі гэта падарунак, які можа быць падораны і любімаму чалавеку, і калегам па працы, і сябрам. Рамкі для фатаграфій ўпрыгожваюць кожны дом, дапамагаюць нам успамінаць выдатныя, радасныя моманты нашага жыцця і стварыць ўтульнасць. Менавіта таму, рамкі стануць арыгінальным падарункам для блізкіх людзей  на любое свята ці значны дзень.

 У кожную рамачку ўкладзены любоў і цяпло, кожная з іх для мяне становіцца радасным і прыемным баўленнем часу. На мой погляд, самае вялікае шчасце ў жыцці - калі чалавек займаецца любімай справай і можа дарыць любоў іншым людзям сваімі ўчынкамі і добрымі справамі.

 Я вельмі сур'ёзна стаўлюся да кожнага вырабу і заўсёды гатова выслухаць вашыя пажаданні. Што тычыцца рамак, вы заўсёды можаце самастойна выбраць колер самой тканіны, памер рамкі і малюнак. Я выслухаю усе вашы пажаданні і прыдумаю, як іх ўвасобіць у жыццё.

Калі ў вас узніклі пытанні, вы заўсёды можаце задаць іх мне тут - https://vk.com/id221671659.

Комментарии отзывы вопросы

4 комментария к «Ксенiя Бонбон»

Kseniya
Kseniya
Заказала рамку и осталась несказанно довольна! Отличная работа, Ксюша! Все довольны и счастливы! всем рекомендую!! не могу на нее насмотреться. красивое оформление и качественная работа. 
Ксенiя Бонбон
Ксенiя Бонбон
Ксения, большое спасибо за такой позитивный отзыв :). Я была очень  рада выполнить твой заказ! безумно рада, что все довольны :).
Анна
Анна
Заказывала  вешалку для свадебного платья. Нужно чтобы цветочки на ней были в тон всей свадьбы. Ксения предложила мне много вариантов, я примерно выбрала,  но положилась на чувство вкуса мастера  ))) В итоге уже на следующий день все было готово!  Мне прислали фотографию и спросили что нужно переделать. Но получилось так красиво, аккуратно, стильно, что я хотела только побыстрее забрать ))))))) спасибо огромное! Буду заказывать еще подругам на подарки ))