Новыя калекцыі і фотаздымкі

Iryna Azaranka
3 февраля 2015
9

Анонс аднаўлення фотаздымкаў калекцыі "Беларускія арнаменты", а таксама дзвюх новых створаных калекцый - "Субкультурнае натхненне" і "Матывы іншых народаў".

Новыя калекцыі і фотаздымкі

Добрай ночы, шаноўныя!

З вялікім задавальненнем паведамляю, што дзякуючы дапамозе сяброўкі-фатографа здымкі найбольш цікавых і прыгожых вырабаў цяпер заменены на больш якасныя. Таксама дадала ў калекцыю аксэсуараў з арнаментамі некалькі новых вырабаў, у тым ліку і драўляных, з выкарыстаннем новых (для мяне) цікавых тэхнік. Апошнія дні на мінулым тыдні натхнілі мяне таксама на выраб аксэсуараў з іншымі матывамі, што я адлюстравала ў дзвюх новых калекцыях. Адна з іх прысвечана розным субкультурам, іншая - матывам іншых народаў.