Восеньскі фэст "Багач"

evna
11 сентября 2014

Ужо ў другі раз Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць адзначыць традыцыйнае свята Багач. Асноўнай дзеяй свята з'яўляецца ссыпанне агульнага Багача. Таму гэтым годам мы зноў просім усіх гасцей захапіць з сабой па жменьцы зерня.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго году, што прыносіць у дом багацце і шчасце. Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.

На свяце можна будзе пачуць дажынкавыя песні ад гуртоў "Сухадроўка", "Рутвіца", "Мярэжа", "Горынь", "Варган" і "Guda", пагуляць разам з дзецьмі на дзіцячай пляцоўцы, набыць на кірмашы што-небудзь цікавае/смачнае/прыгожае, паслухаць інструментальную музыку (запрошаныя музыкі - Яўген Барышнікаў, Дар'я Зуева, Вінцэнт Янчы, Віктар Шыпкоў, Вераніка Анцілеўская) і патанцаваць разам з танцавальным клубам "Сіта", а таксама пакаштаваць стравы народнай кухні. Акрамя гэтага, плануем арганізаваць да свята шэраг іншых цікавостак.

Восеньскі фэст "Багач"

Музей Я.Купалы в Вязынке
20 сентября 2014 12:00
Вход: 10,000 б.р.
evna Милана