Экскурсія "Менская Кальварыя"

evna
1 сентября 2014

Праект "Вандроўкі ў мінулае" з Паулам Дзюсекавым шчыра запрашаюць Вас амаль на кожных выходных на экскурсіі па Менску! Паглядзем, што цікавага прапануецца на гэтых выходных:

07.09.2014 г. (нядзеля):

14.00 - 16.30 - Менская Кальварыя (Менская Кальварыя - самыя старыя з захаваўшыхся могілак Менску хаваюць у сабе нямала таямніц: тут пахавана безьліч знакамітых людзей з цікавымі і гераічнымі лёсамі - Ян-Баляслаў Луцкевіч, Янка Лучына, Вацлаў Іваноўскі, Аляксандр Сіпайла і інш., тут знаходзіцца касьцёл Узвышэньня Сьвятога крыжа і шмат таямнічых склепаў. Гэтае месца вартае, каб яго наведаць і, зазірнуўшы у мінулае, пабачыўшы там мудрасьць і ўрокі для сёньняшняга дню.

Сустракаемся ля цэнтральнае брамы могілак.)

18.00 - 20.30 - Легенды і гісторыі старога гораду 2 (Гэтая экскурсія - працяг нашых вандровак па гістарычных і містычных старонках жыцьця нашага гораду. Новыя гісторыі, цікавосткі, нечаканыя факты і рамантычныя легенды.

Сустракаемся ля цэнтральнай брамы Вайсковых могілак.)

+37529 5647009
PavekDziusekau@gmail.com

Экскурсія "Менская Кальварыя"

Менская Кальварыя
7 сентября 2014 14:00
Вход: 30,000 б.р.