Дабрачынны фестываль "КАРЧМА"

evna
2 сентября 2014
1

6–7 верасня ў вёсцы Гіравічы адбудзецца першы дабрачынны фестываль «Карчма».

Удзельнікі: «Стары Ольса», «Ceilidh Ceol», «Pun» (Ex-«BLAGI MAT»), танцавальная падтрымка ад калектываў «Фламмея» i «Melicratum».

У вёсцы Гіравічы (Ракаўскі сельсавет, 35 км ад Мінска, 7 км ад Ракава, 8 км ад станцыі Радашковічы) знаходзіцца будынак карчмы 17—18 стагоддзяў, якая была сведкай розных падзей, сярод якіх: побыт ад'ютанта Напалеона, адпачынак паўстанцаў Каліноўскага, захоп жандармамі рускага рэвалюцыянера Барыса Савінкава. Будынак патрабуе неадкладнай кансервацыі. Жыхары вёскі сваімі намаганнямі прыбіраюць тэрыторыю, але гэтага недастаткова, і карчма працягвае руйнавацца.

У межах дабрачыннага фестывалю пройдзе ўпарадкаванне тэрыторыі, работы па кансервацыі, а таксама канцэрт. Фестываль «Карчма» не мае вонкавай фінансавай падтрымкі і ажыццяўляецца выключна за кошт асабістага ўдзелу добраахвотнікаў. Далучайцеся ўсе неабыякавыя!


Даведкі па тэлефонах:
+375293425791,
+375 44 5779089 і праз е-mail:marry1992@tut.by.

1 комментарий к новости «Дабрачынны фестываль "КАРЧМА"»

evna
evna
На мероприятии ремесленники смогут свободно продавать свои изделия!

Дабрачынны фестываль "КАРЧМА"

Вёска Гіравічы Ракаўскі сельсавет, 35 км ад Мінска
6 сентября 2014 00:00
Вход: бесплатно
evna